У Расіі могуць забараніць выступы беларускага гурта "Ляпис Трубецкой"

Ён прапануе праверыць выказванні лідара гурта Сяргея Міхалка на канцэрце ў Іжэўску, дзе той, нібыта, крычаў "Слава Украіне!" і называў некаторых незадаволеных гледачоў "імперскімі імбецыламі". Худзякоў лічыць, што гурту ўвогуле трэба забараніць выступаць "на эстрадзе" ў Расіі.



Генпракуратуру просяць пакараць Сяргея Міхалка "па ўсёй строгасці закона", у тым ліку і за лаянку ў грамадскім месцы. "Няхай пракуратура разбіраецца, якое ў яго грамадзянства, магчыма, ён стане персонай нон-грата для Расіі", — цытуе зварот дэпутата газета "Известия".



Худзякоў называе Міхалка прыхільнікам майдана і беларускай апазіцыі, звяртае ўвагу на тое, што гэты беларускі грамадзянін жыве ў Маскве і "хаваецца ад пракурорскай праверкі, якую праводзіць у яго адносінах беларуская Генпракуратура".



Расійскае выданне адзначае, што гурт запланаваў серыю канцэртаў па Расіі, у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе. Дарэчы, у сакавіку дэпутат Санкт-Пецярбургскага заканадаўчага сходу Віталь Мілонаў запрапанаваў забараніць уезд у Расію ўдзельнікам гурта "Ляпис Трубяцкой" за падтрымку майдана ў Кіеве. Тады расійскія праваахоўнікі гэтую ініцыятыву не падтрымалі, як будзе цяпер — пакуль невядома.



Прадусар гурта Яўген Калмыкоў у інтэрв'ю "Известиям" заявіў, што ніякіх зняважлівых заяваў на канцэрце ў Іжэўску не было. Ён лічыць, што адбываецца "мэтанакіраванае фармаванне вобраза ворага" ды нагадвае, што 1 верасня гурт будзе распушчаны.



Фота — ria.ru
 

Увага, на першым відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі