У Расіі пашырылі "чорны спіс" беларускіх прадпрыемстваў

У Расіі пашырылі "чорны спіс" беларускіх прадпрыемстваў

У Расіі пашырылі "чорны спіс" беларускіх прадпрыемстваў. З 3 чэрвеня часовыя абмежаванні ўведзеныя на пастаўкі прадукцыі Гродзенскага мясакамбіната. Як інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду, у каўбасных вырабах прадпрыемства былі выяўлены забароненыя рэчывы: некаторыя ўпершыню, іншыя — паўторна.

Таксама Рассельгаснагляд увёў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да 11 беларускіх прадпрыемстваў з Ляхавічаў, Ваўкавыска, Маладзечна, Мазыра і іншых гарадоў. Прычынай такога рашэння названыя выяўленыя парушэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі