У Расіі выстаўлялі карціну з Пуціным на кані каля Божай Маці (фотафакт)

У Расіі выстаўлялі карціну з Пуціным на кані каля Божай Маці (фотафакт)

У Расіі выстаўлялі карціну з Уладзімірам Пуціным на кані каля Божай Маці. Побач з імі — расійскі імператар Мікалай II, князь Уладзімір, прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, патрыярх Кірыл і сцяг праўладнай партыі "Адзіная Расія". Аўтарам карціны "Пад мірным небам" з'яўляецца мастак Аляксандр Нямцоў. Выстава яго твораў адбылася ў абласной дзіцячай бібліятэцы ў Туле. Пасля кіраўніцтва ўстановы зрабіла выгляд, што карціны там не было, інфармуе meduza.io.

Некаторыя карыстальнікі інтэрнэту ўжо пачалі верыць, што гэта фэйк. Аднак тульскія журналісты высветлілі, што карціна існуе, яе выстаўлялі не толькі ў бібліятэцы, але і ў мясцовым музеі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі