У Расіі затрымалі беларуса, якога 20 гадоў шукалі за забойствы на радзіме
У Расіі затрымалі беларуса, якога 20 гадоў шукалі за забойствы на радзіме. Мужчыну знайшлі ў Санкт-Пецярбургу, ён знаходзіцца ў паліцыі. Пра затрыманне паведамілі беларускім праваахоўнікам, паведамляе interfax.by са спасылкай на свае крыніцы.
Грамадзянін Беларусі знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Яго вінавацяць у "разбоях, забойствах, бандытызме, супраціве супрацоўнікам органаў унутраных спраў". У канцы 1990-х мужчына быў у складзе банды, якая дзейнічала ў Мінску і ў Віцебскай вобласці. Бандыты нападалі на людзей, адбіралі маёмасць, а іх забівалі. Затрыманага ў Расіі беларуса падазраюць у дзесяці нападах і чатырох наўмысным забойствах. У 1999-м пры затрыманні ён аказаў узброенае супраціўленне міліцыянерам і здолеў уцячы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.