У расійскім Орску рака Урал прарвала дамбу
У Орску прарвала дамбу
У расійскім Орску Арэнбургскай вобласці рака Урал прарвала дамбу. Улады горада абвясцілі эвакуацыю людзей, паведамляюць расійскія СМІ.
На дамбе выявілі дзве цечы, адну з іх паспелі засыпаць. У аператыўных службах журналістам паведамілі, што ў зоне падтаплення могуць апынуцца каля 4 тысяч жылых дамоў.
Мэр Арэнбурга Салмін заклікаў жыхароў раёнаў у зоне рызыкі эвакуявацца, назваўшы сітуацыю крытычнай. Па яго словах, узровень вады ва Урале за апошнія суткі падняўся амаль на 1 м і працягвае расці. Ён прапанаваў жыхарам браць дакументы і рэчы першай неабходнасці, зачыняць вокны і дзверы і з'язджаць з раёнаў у зоне рызыкі. Таксама чыноўнік нагадаў, што не варта пакідаць хатніх жывёл, асабліва на прывязі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.