У рэдакцыі БелаПАН праходзіць ператрус

У рэдакцыі БелаПАН праходзіць ператрус

Усё пра "Справу БелТА"

 

Раніцай 7 жніўня журналісты інфармацыйнай кампаніі БелаПАН паведамілі, што да іх у рэдакцыю прыйшлі з ператрусам.

Частка супрайоўнікаў інфармагенцтва на той момант ужо была ў рэдакцыі. Доступ у памяшканне блакаваны. На дадзены момант падрабязнасці не вядомыя, бо тэлефоны супрацоўнікаў, якія знаходзяцца ў офісе, не адказваюць.

Верагодна, ён звязаны са справай аб інфармацыйнай бяспецы, пачатай па заяве інфармагенцтва БелТА. Сёння пра яе дэталі распавёў Следчы камітэт.

Па звестках следчых, нехта карыстаўся платнай падпіскай інфармагенцтва БелТА, не маючы на то правоў. “Да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дома "Беларуская навука", ЗАТ “БелаПАН”, ТАА “Тутбай Медыя”, — паведамляе сайт СК. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя галоўны рэдактар TUT.by Марына Золатава, рэдактар стужкі навінаў TUT.by Ганна Калтыгіна, журналіст БелПАН Таццяна Каравянкова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі