У рэйтынгу WTA Азаранка паднялася на восьмае месца
Міжнародная тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала рэйтынг тэнісістак па стане на 8 чэрвеня 2009 года. Нашая суайчынніца Вікторыя Азаранка займае ў ім восьмы радок. На першым месцы — расіянка Дынара Сафіна, другое займае амерыканка Сэрэна Ўільямс, на трэцім — Вінус Уільямс, адзначае "Прессбол".