У Рыме беларус скраў аўтамабіль афіцэра, які яго выпусціў з турмы

Беларус катэгарычна адмаўляе якое-небудзь дачыненне да крадзяжу аўтамабіля

Беларус катэгарычна адмаўляе якое-небудзь дачыненне да крадзяжу аўтамабіля / poliziapenitenziaria.it

У Рыме беларус скраў аўтамабіль афіцэра, які яго выпусціў з турмы. Пра гэты незвычайны выпадак паведамляе італьянская паліцыя.

44-гадовы беларус быў вызвалены з турмы "Рэбібія" ўвечары. Відаць, ісці пешшу ён не захацеў і скраў прыпаркаваны аўтамабіль Ford аднаго з супрацоўнікаў турмы. Момант крадзяжу быў зафіксаваны камерамі відэаназірання, ужо ўначы мужчыну пачалі шукаць. Неўзабаве яго затрымалі.

Падчас допыту беларус катэгарычна адмаўляў якое-небудзь дачыненне да крадзяжу аўтамабіля, нягледзячы на неабвержныя доказы. Легкавік, дарэчы, знайсці так і не ўдалося. А яго выкрадальніка чакае новы тэрмін зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі