У Рызе латвійскіх хакеістаў сустрэлі як герояў
Рыга, 29 траўня 2023-га / delfi.lv
У Рызе латвійскіх хакеістаў сустрэлі як герояў. 30 тысяч чалавек сабраліся каля помніка Свабоды на сустрэчу з уладальнікамі бронзавых медалёў чэмпіянату свету, паведамляе Delfi.
Зборная Канады 28-ы раз стала чэмпіёнам свету па хакеі. У фінале яна абыграла Германію — 5:2. Бронза ўпершыню ў зборнай Латвіі, якая ў авертайме абыграла амерыканцаў — 4:3. Латвійскі ўрад з гэтай нагоды аб'явіў 29-га траўня выходным днём.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.