У сацсетках стартавала акцыя ‪#‎ПагоняПобач‬

У сацсетках стартавала акцыя ‪#‎ПагоняПобач‬

Грамадскія актывісты заклікалі падтрымаць кадэтаў Ястрабельскай вучэльні, якія апублікавалі фота ў майках з "Пагоняй". Нагадаем, што паводле неафіцыйных звестак, хлопцаў выключылі з вучэльні.

АртСядзіба выступіла з прапановай правесці ў сацсетках акцыю з хэштэгам #ПагоняПобач. Ініцыятары заклікаюць публікаваць уласныя фота з "Пагоняй" і распавядаць пра сваё стаўленне да нацыянальнага герба. Таксама яны прапаноўваюць самастойна распаўсюджваць "Пагоню" ў выглядзе налепак, магнітаў, значкаў, бранзалетаў, цішотак і любых іншых рэчаў.

Фота: artsiadziba.by

У сацсетках стартавала акцыя ‪#‎ПагоняПобач‬

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі