У Салігорскім раёне супрацоўнік МНС выратаваў дваіх дзяцей у свой вольны час

У Салігорскім раёне супрацоўнік МНС выратаваў дваіх дзяцей у свой вольны час

Пажар у жылым доме ў вёсцы Ананчыцы Салігорскага раёна ледзь не каштаваў жыццяў дваім маленькім дзецям. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС 1 сакавіка ў 12.45. Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў пажарных дзяцей з задымленага дома вынес прапаршчык унутранай службы Валерый Пажыган, які жыве ў той самай вёсцы. У той дзень ён меў выходны, але даведаўшыся пра здарэнне, прыехаў на пажар.

Выратавальнік вынес дзяцей 2013 і 2014 года нараджэння ў бяспечнае месца і вывеў з дома іх бацькоў, якія спрабавалі вынесці з агню рэчы. Таксама пажарны зрабіў захады для таго, каб пажар не развіваўся. У выніку здарэння згарэла толькі столь на плошчы ў 2 квадратныя метры. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Прычынай пажару магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення (у доме адсутнічала супрацьпажарная раздзелка), паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі