У Санкт-Пецярбургу абрынуўся дах у будынку ўніверсітэта — ніхто не пацярпеў

У Санкт-Пецярбургу абрынуўся дах у будынку ўніверсітэта — ніхто не пацярпеў

У расійскім Санкт-Пецярбургу абваліўся дах у будынку ўніверсітэта, але ніхто не пацярпеў. Як паведамляе meduza.io, гэта здарылася 16 лютага пасля 17:00 у адным з карпусоў універсітэта Інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. У той момант у будынку ішлі рамонтныя працы. Фрагмент даху абваліўся і прабіў перакрыцці на ўсіх пяці паверхах — утварылася скразная дзірка зверху данізу.

Некаторая колькасць людзей апынулася заблакаванай у аўдыторыях. Пазней выратавальнікі вывелі з будынка 86 чалавек.  

Перад самім абвалам па сценах будынка пайшлі расколіны. Момант абрынання канструкцыі трапіў на відэа.

У будынку рабілі касметычны рамонт і пакуль мяркуецца, што часовая нясучая балка не вытрывала нагрузкі і зламалася, пасля чаго склаліся ўсе перакрыцці. Распачалі крымінальну справу аб парушэнні правілаў бяспекі падчас вядзення працаў. Дапытваюць кіраўніка фірмы, якая ажыццяўляла рамонт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі