У сераду ў Беларусі будзе да +34
Лета / pexels.com
У сераду, 16 жніўня, у Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы пройдуць удзень толькі месцамі на поўначы краіны, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць +15..+21, па паўночным усходзе чакаецца 12-14 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 28-34 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.