У сераду ў Беларусі чакаюцца ападкі і моцны вецер
Апошнія дні перад пахаладаннем / pixabay.com
Уначы ў сераду, 4 студзеня, кароткачасовыя ападкі (дождж і мокры снег) чакаюцца амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі, удзень — толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў начныя гадзіны будзе моцны вецер — месцамі парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.
На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад -2 да +4 градусаў.
Рэзкае пахаладанне ў нашай краіне пачнецца ў пятніцу. Прагназуецца, што на поўначы і паўночным усходзе будзе да 14-16 градусаў марозу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.