У сераду ў Беларусі зноў будзе да +35 градусаў, а ў пятніцу — да +25
У спёку / pixabay.com
Уначы ў сераду, 30 жніўня, у Беларусі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень ападкі магчымыя амаль па ўсёй краіне. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. У дзённыя гадзіны зноў жа месцамі пройдуць моцныя дажджы, магчымы град.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +15 да +21 градуса, у дзённыя гадзіны — ад +29 да +34 (у Мінску — да +32). У Гомельскай вобласці месцамі да +35 градусаў. Месцамі на захадзе Беларусі будзе 26-28 цяпла.
У чацвер спёка пачне адступаць, чакаецца ад +21 на захадзе краіны да +30 на ўсходзе. У пятніцу ўдзень ужо будзе толькі да +25 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.