Дзяды: у шэсці ў Курапаты паўдзельнічалі каля 200 чалавек (фота)

Дзяды: у шэсці ў Курапаты паўдзельнічалі каля 200 чалавек (фота)

28 кастрычніка ў Мінску традыцыйным шэсцем у Курапаты адзначаюцца Дзяды. У шэсці бяруць удзел каля 200 чалавек.

Працэсія рушыла ад гадзіннікавага завода ў 12:00 і павінна прыйсці ва ўрочышча Курапаты ў 15:00. Там пройдзе мітынг, удзельнікі якога паставяць новыя крыжы, запаляць свечкі і памоляцца.

Традыцыйную акцыю на Дзяды арганізуе Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Штогод людзі прыходзяць на месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, каб ушанаваць іх памяць.

Сёлета акцыя ў Курапатах адбываецца на фоне працяглага канфлікту з уладальнікамі рэстарана “Поедем поедим”, якія ўлетку гэтага года адчынілі сваю ўстанову ля месца масавых пахаванняў. Ужо вядома, што сёння рэстаран зачынены “з тэхнічных прычынаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі