У СК расказалі пра матывы жанчыны, якая падпаліла міліцэйскі аўтамабіль

Пашкоджаны міліцэйскі аўтамабіль / sk.gov.by
Пашкоджаны міліцэйскі аўтамабіль / sk.gov.by

У Следчым камітэце Беларусі расказалі пра матывы 50-гадовай жанчыны, якая 21 чэрвеня ў Гродне падпаліла міліцэйскі аўтамабіль. Сцвярджаецца, што яе на здзяйсненне "радыкальнага злачынства" падштурхнулі невядомыя махляры.

Па версіі СК, жанчына расказала, што паўгода таму з ёй звязаўся мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам банка. Ён пераканаў яе прыняць удзел у "спецаперацыі" па выкрыцці нядобрасумленных супрацоўнікаў фінансавай установы. Жанчыну пераканалі перавесці на рахунак махляроў больш за 200 тысяч рублёў — яна прадала кватэру.

Далей на яе выйшлі іншыя махляры, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў, і абяцалі дапамогу ў вяртанні кватэры. Яны тлумачылі, што жыхарка Гродна стала ахвярай махляроў. "Сілавік" сказаў, што знаходзіцца ў Мінску і гатовы прыехаць у Гродна, але жанчыне трэба... падпаліць службовы аўтамабіль міліцыі і пацвердзіць гэта фота, відэа. Яна пагадзілася, але машына ў выніку атрымала нязначныя пашкоджанні і "замоўца" аказаўся незадаволены. Ён пераканаў яе вярнуцца і спаліць аўтамабіль.

Жанчына пайшла на аўтазапраўку, каб купіць бензін. Там яе і затрымалі міліцыянеры. Вось такая версія.

У Следчым камітэце РБ лічаць, што на здзяйсненне цяжкіх злачынстваў беларусаў штурхаюць "украінскія тэлефонныя махляры-тэрарысты".

У СК расказалі пра матывы жанчыны, якая падпаліла міліцэйскі аўтамабіль
У СК расказалі пра матывы жанчыны, якая падпаліла міліцэйскі аўтамабіль

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі