У Слуцку саткалі першы пояс, адпаведны старадаўнім
Для выпуску першага экзэмпляра спецыялістам фабрыкі спатрэбілася каля 60 гадзін.
Пасля далейшай абкаткі абсталявання час на выпуск слуцкіх паясоў будзе скарочаны.
Першы сучасны слуцкі пояс пробны. Ён сатканы з шаўковых і метанітавых нітак. У далейшым паясы плануюць вырабляць з залатых і срэбраных нітак.
Па словах дырэктаркі фабрыкі "Слуцкія паясы" Ларысы Тарасавай, якія перадае "Інфа-кур'ер", эксклюзіўны выраб адразу быў адвезены ў Мінск на экспертызу. Яе правядуць спецыялісты і гісторыкі.
Але дырэктарка ўпэўненая, што ў цэлым пояс па тэхналагічных параметрах, арнаментацыі, колеравай гаме адпавядае старажытным аналагам. Даўжыня пояса — 3 метры, шырыня — 35 сантыметраў, такі ж "малюнак", як на старажытных паясах, столькі ж перапляценняў нітак — 27.
Фота — s-k.by