У Смаленскай вобласці беларус напаў з нажом на паліцэйскага
Нож, ілюстрацыйнае фота
Супраць беларуса ў Смаленскай вобласці Расіі завялі крымінальную справу за ўжыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады. Мужчына спрабаваў ударыць нажом супрацоўніка мясцовай паліцыі. Гісторыю распавядае выданне "Рабочий путь".
Паліцэйскі прыехаў у дом, дзе знаходзіўся беларус. Мужчыну планавалі забраць у аддзяленне для, як піша выданне, "складання на яго адміністрацыйнага пратаколу аб незаконным пражыванні на тэрыторыі горада Сафонава". У аддзяленне беларус ехаць не захацеў. Ён паспрабаваў ударыць паліцэйскага нажом у жывот, але той паспеў перахапіць руку. Мужчына працягваў супраціўляцца — "нанёс паліцэйскаму не менш за чатыры ўдары па розных частках цела". У выніку яго ўсё роўна затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.