У СМІ прайшла інфармацыя, пра што спрачаюцца на перамовах
Пра гэта паведамляе Telegraph са спасылкай на Associated Press.
Telegraph са спасылкай на AP піша, вакол чаго ідзуць спрэчкі:
1. Украіна хоча пакінуць лінію размежавання ўзгодненую ў верасні. Расія хоча, каб была тая лінія, якая зараз з новымі заваяванымі тэрыторыямі.
2. Расія кажа, што не мае войскаў на ўсходзе Украіны.
3. Украіна хоча вярнуць кантроль над мяжой, Расія лічыць, што захопленыя памежныя пасты павінны застацца пад катролем сепаратыстаў.
4. Украіна кажа, што можа даць шырокія правы Луганску і Данецку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Расія хоча гарантый і каб Украіна зняла фінансавую блакаду на ўсходзе.