У Столінскім раёне на пажары загінуў аматар курэння ў ложку

У Столінскім раёне на пажары загінуў аматар курэння ў ложку

41-гадовы мужчына загінуў на пажары ў вёсцы Фядоры Столінскага раёна. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося ў суботу раніцай у драўляным жылым доме, які належыць мясцоваму жыхару. На момант пажару гаспадар быў на працы.

Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, знайшлі ў жылым пакоі на падлозе каля ложка абгарэлы труп пляменніка гаспадара дома. Агонь пашкодзіў пасцель, ложак, драўляную падлогу і аздобу ў пакоі, закураныя сцены і столь.

У якасці версіі пажару разглядаецца неасцярожнасць пры курэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі