У Стоўбцах атруціліся чадным газам 4 чалавекі, у тым ліку дзіця
Шпіталізаваныя гаспадыня кватэры і яе госці
У Стоўбцах у Мінскай вобласці атруціліся чадным газам 4 чалавекі, у тым ліку дзіця. Здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак у кватэры на другім паверсе двухпавярховага жылога дома, паведамляюць ратавальнікі. Яны даведаліся пра здарэнне ў 18:43. Былі шпіталізаваныя 74-гадовая гаспадыня кватэры і яе госці — 51-гадовая жанчына, яе 28-гадовая дачка і ўнучка 2021 года нараджэння.
Прычына атручвання высвятляецца спецыялістамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.