У суботу ў Беларусі будзе да +23 і без ападкаў
Беларусь / Еўрарадыё
У суботу, 16 верасня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах краіны будзе згушчацца туман. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — усходні, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе будзе 9-12 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +17...+23.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.