У суботу ў Беларусі будзе да +26, без ападкаў
Цёплы верасень / З архіва Еўрарадыё
У суботу, 9 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман уначы і раніцай у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +4 да +13 градусаў (у Мінску — 10-12 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +19 у Віцебскай і Магілёўскай абласцях да +26 на Брэстчыне (у сталіцы — ад +21 да +23).
У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны месцамі будзе дасягаць +28 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.