У суботу ў Беларусі чакаецца галалёдзіца, удзень будзе да +3
Галалёдзіца, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 18 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць ападкі — у асноўным снег, мокры снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 0...-6, месцамі чакаецца 7-9 марозу. Удзень прагназуюць ад -3 да +3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.