У суботу ў Беларусі прагназуюць дажджы і да +10
Лістапад
У суботу, 11 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведмаляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах краіны ўначы будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, па ўсходняй палове парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +5...+10.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.