У суботу ў заходніх абласцях Беларусі будзе туман
Туман у кастрычніку
У суботу, 26 кастрычніка, у заходніх абласцях Беларусі будзе туман (напярэдадні ён быў месцамі па краіне). Уначы і раніцай на захадзе прагназуецца і слабы галалёд. Невялікія дажджы магчымыя ўдзень месцамі па поўначы краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — 2-4 цяпла, на Брэстчыне месцамі да -2), у дзённыя гадзіны — ад +6 да +12 (у сталіцы — ад +9 да +11).
У нядзелю ўначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Ападкі чакаюцца толькі на паўночным усходзе Беларусі. Уначы прагназуецца ад +1 да +7, удзень — ад +9 да +16 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я будуць у панядзелак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.