У Светлагорску затрымалі рэдактарку кампаніі "Ранак"

Тэлеканал "Ранак" працаваў у Светлагорску з 1993 года / @viasna96

Тэлеканал "Ранак" працаваў у Светлагорску з 1993 года / @viasna96

Раніцай 3 жніўня ў Светлагорску затрымалі рэдактарку інфармацыйнай кампаніі "Ранак" Юлію Даўлетаву. Да цяперашняга часу яна не выпушчана, паведамляе gomelspring.org.

Затрыманне адбылося па месцы жыхарства. Каб не турбаваць дзяцей, Даўлетава выйшла з кватэры ў пад’езд, пасля чаго дадому не вернулася.

У чэрвені групу работнікаў "Ранка" затрымлівалі сілавікі, на іх былі накладзены арышты і штрафы за "экстрэмізм". Тады Юліі Даўлетавай сярод затрыманых не было. Кіраўніка тэлеканала запрашалі на гутарку ў райвыканкам. Яшчэ ў чэрвені сайт светлагорскага тэлеканала "Ранак" стаў недаступным, а ў ліпені яго і сацсеткі суд прызнаў "экстрэмісцкімі".

Праваабаронцы мяркуюць, што сапраўднай прычынай для затрымання супрацоўнікаў "Ранку" мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі. Тэлеканал аператыўна паведамляў пра рэзананснае здарэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі