У Таліне адбыўся першы клубны вечар-дыскусія "Беларусь і беларусы"
У Таліне 7 лютага адбыўся першы клубны вечар-дыскусія "Беларусь і беларусы". Мерапрыемства арганізавала беларуска-эстонская грамадская арганізацыя Valgevene Uus Tee для этнічных беларусаў, якія пражываюць у Эстоніі, а таксама для тых, каму цікавая тэма Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства дыскутавалі на тэмы "Беларусь як тэрытарыяльная дзяржава, якая гістарычна склалася", "Чаму беларусы не размаўляюць на роднай мове? Што ўяўляе сабой культура беларусаў?" і "Дэмакратычная традыцыя ў Беларусі". Гасцямі вечара былі беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў і эстонскі гісторык Юры Адамс.
Як адзначае БелаПАН, мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць сярод беларусаў, а таксама эстонскай прэсы. Беларускія клубныя вечары будуць праходзіць не радзей за адзін раз у месяц у гарадах Эстоніі — Таліне, Йыхві, Сіламяе, Нарве, дзе пражывае значная колькасць беларусаў.