У траўні сярэдні заробак у Беларусі вырас на 2,3%

У траўні сярэдні заробак у Беларусі вырас на 2,3% ці на 151 500 рублёў (у параўнанні з красавіком) — да 6 мільёнаў 687 тысяч 600 рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле яго звестак, намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата работнікаў нашай краіны ў студзені- траўні 2015-га склала 6 млн 380 тысяч 100 рублёў.

Што да рэальнага заробку (налічанага з улікам павелічэння спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі), то за першыя пяць месяцаў бягучага года (у параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га) ён паменшыўся на 3,2%. У траўні ў параўнанні з красавіком ён вырас на 1,6%.

Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае, што ў траўні сярэдні заробак у прамысловасці склаў 6 млн 952 тысячы 600 рублёў, у будаўніцтве — 7 млн 660 тысяч 300 рублёў, у сельскай і лясной гаспадарках — 5 млн 28 тысяч 400 рублёў. У настаўнікаў сярэдняя заработная плата складала ў мінулым месяцы 6 мільёнаў 154 тысячы  400 рублёў, у лекараў — 9 млн 167 тысяч 300 рублёў. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі