У трох абласцях Беларусі забаранілі выходзіць на лёд
22 снежня тры абласныя ўпраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях забаранілі выхад на лёд. Гэта Віцебская, Мінская і Магілёўская вобласці.
На Віцебшчыне, як піша sb.by, выхад на лёд забаронены, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду.
Дарэчы, учора ў вобласці патанулі два рыбакі — на азёрах Віцебскага і Шумілінскага раёнаў. Аднаму з іх было 54 гады, другому — 66. Таўшчыня лёду на азёрах была толькі 4 сантыметры.