У Турыне 1500 чалавек пацярпелі з-за няўдалага жарту падлеткаў

У Турыне 1500 чалавек пацярпелі з-за няўдалага жарту падлеткаў

Высветлілася прычына масавай цісканіны ў суботу ў Турыне ў фан-зоне на плошчы Сан-Карла падчас прагляду на вялікім экране матчу "Ювентус" — "Рэал" (ён праходзіў у Кардыфе, іспанскі клуб выйграў з лікам 4:1). Падчас яе пацярпелі каля 1500 чалавек з 20 тысяч прысутных. Як інфармуе ria.ru, двое падлеткаў вырашылі “пажартаваць” і сталі… “тэрарыстамі-смяротнікамі”. На камерах відэаназірання відаць, як адзін з іх падняў рукі і стаў нешта крычаць. Спалоханыя людзі кінуліся ва ўсе бакі, што і выклікала цісканіну. Падлеткі знаходзяцца ў паліцыі і даюць паказанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі