У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы

Удзельнікі мерапрыемства з бела-чырвона-белымі сцягамі і нацыянальнай сімволікай сабраліся а 17 гадзіне каля помніка Шарлю дэ Голю ў цэнтры польскай сталіцы і зладзілі шэсце да памятнай шыльды генерала Станіслава Булак-Булаховіча. 
Арганізатарам акцыі ўжо чацвёрты год запар выступае аб'яднанне "Беларуская Нацыянальная Памяць".
Гаворыць адзін з арганізатараў акцыі Анатоль Міхнавец
"Мы сабраліся, каб ушанаваць памяць беларускіх ваяроў, усіх, хто 8 верасня 1515 г. са зброяй у руках бараніў сваю Бацькаўшчыну. І мы робім традыцыйнае шэсце ад помніка Шарлю дэ Голю да таго месца, дзе загінуў беларускі ваяр Булак-Булаховіч". 


Шэсце было запачаткаванае студэнтамі праграмы імя Кастуся Каліноўскага, але прыйшлі і беларусы, якія жывуць у Варшаве, і палякі, якія падтрымліваюць нас у змаганні за незалежнасць.
Паводле Анатоля Міхнаўца, фармат мерапрыемства трэба змяняць, бо з кожным годам у падобных шэсцях удзельнічае ўсё менш людзей. 
Каля шыльды Булак-Балаховіча прысутныя ўшанавалі памяць беларускіх ваяроў хвілінай маўчання і выслухалі Анатоля Міхнаўца, які распавёў пра беларускія вайсковыя традыцыі.
Фота Дашы Форман

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі