У Варшаве напярэдадні Дня Волі пройдзе канцэрт "Салідарныя з Беларуссю"
22 сакавіка ў Варшаве ладзіцца штогадовы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. Пачатак яго прызначаны на 16 гадзінаў па польскім часе. Канцэрт стаў традыцыйным і праходзіць штогод у Варшаве напярэдадні альбо адразу пасля беларускага дня незалежнасці 25 сакавіка. Яго арганізатарам выступае польская ініцыятыва “Вольная Беларусь”.
Сёлетні фэст сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі, калі польская тэлевізія адмовілася здымаць і спансіраваць канцэрт. Як паведамляла Еўрарадыё, арганізатары нават звярнуліся да грамадства па фінансавую дапамогу — каб увогуле мець магчымасьць наладзіць канцэрт.
Тым не менш, на бясплатны ўдзел у праграме згадзіліся гурт “Далі”, лідэр гурта “Jab Club” Яўген Валошын, былы ўдзельнік “Parason” Андрэй “Карп”, які цяпер жыве ў Варшаве, і беларуска-польскі праект “Мёд”.