У Варшаве праходзіць беларуска-польскі эканамічны форум з удзелам урадаў
З беларускага боку ў форуме бярэ ўдзел віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, з польскага – віцэ-прэм’ер Вальдэмар Паўляк. Прысутнічаюць польскія і беларускія бізнэсоўцы, чыноўнікі, гаспадарнікі. У рамках форуме праходзіць выстава Беэкспа-2009, якая дэманструе вырабы беларускіх прадпрыемстваў.
Распавядае кансультант беларуска-польскай Прамыслова-гандлёвай Лігі Кшыштаф Апшаньскі:
— Трактары, БелАЗы, аўтобусы, краны, экскаватары стаяць на адкрытай пляцоўцы выставы. На выставе прадстаўленая ўся вытворчасць Беларусі, у тым ліку хімічная.
Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што Польшча – адзін з найважнейшых партнёраў Беларусі і займае пятае месца з пункту гледжання гандлёвага звароту. Летась ён склаў 3 млрд. рублёў, падняўшыся на 45%.
Увечары 24 чэрвеня амбасада Беларусі ў Польшчы дае прыём з нагоды выставы і Дня рэспублікі 3 ліпеня.