У Варшаве затрымалі падазраванага ў шпіянажы на карысць Расіі

У Варшаве затрымалі падазраванага ў шпіянажы на карысць Расіі

У Варшаве затрымалі падазраванага ў шпіянажы на карысць Расіі. У мінулы чацвер аперацыю правялі байцы Агенцтва ўнутранай бяспекі. Як інфармуе wyborcza.pl, грамадзянін Польшчы Пётр С. працаваў у агенцтве, звязаным з войскам. Афіцыйна не паведамляецца, з разведкай якой краіны ён мог супрацоўнічаць. Пра "расійскі след" вядома з неафіцыйных крыніц.

Пасля праведзеных ператрусаў па месцы жыхарства і працы, затрыманага таксама сталі абвінавачваць у незаконным захоўванні зброі, боепрыпасаў, выкарыстанні падробленых дакументаў. У суботу суд арыштаваў Пятра С. на тры месяцы. Яму пагражае, як мінімум, тры гады пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі