У Ваўкавыску васьмігадовы хлопчык выцягнуў з вады чалавека
Дзяўчынку выратаваў у Ваўкавыску васьмігадовы хлопчык.
Максім і яго суседка Караліна разам пайшлі гуляць да рэчкі Рось, якая цячэ побач з домам. Яны забаўляліся, кідаючы палкі ў ваду. Хлопчык кінуў далей, і палка пайшла на дно, а Караліна трапіла на лёд. Дзяўчынка пайшла за ёй, зрабіла тры крокі і правалілася ў ваду. Плаваць яна не ўмела.
Школьнік спачатку хацеў бегчы па дапамогу, але потым вырашыў не траціць час, вярнуўся і выцягнуў сяброўку сам. У гэты дзень дзяўчынка якраз адзначала дзень нараджэння.