У Ваўкавыску затрымалі Аўтуховіча і Лявонава

У 6 гадзінаў раніцы 8 лютага ў офісе фірмы "Ніка-таксі 22222" у Ваўкавыску адбыўся ператрус з удзелам спецпадраздзялення "Алмаз". Арыштаваныя лідэры прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка. Усе яны працуюць звычайнымі кіроўцамі.  Як паведамляе сайт "Хартыі’97", ператрус ладзілі больш як 30 супрацоўнікаў спецпадраздзялення МУС "Алмаз" і опергрупы па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Уварваўшыся ў офіс, сілавікі заявілі, што шукаюць зброю і наркотыкі.

Дырэктара фірмы Людмілу Парэнскую даставілі да офіса з дому а 7-й гадзіне раніцы, але ў сам офіс нават не пусцілі. Пры ператрусе міліцыянты нават перакапалі гарод. Пошук ладзілі з металашукальнікамі, але нічога не знайшлі.

Па звестках праваабаронцы Алега Волчака, прадпрымальнікаў павезлі ў Мінск у ізалятар часавага ўтрымання.


Фота з блога журналіста Андрэя Пачобута

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі