У Венесуэле бюджэтнікаў перавялі на двухдзённы працоўны тыдзень
Улады Венесуэлы скараціў для двух мільёнаў работнікаў бюджэтнай сферы працоўны тыдзень да двух дзён. Такія захады зробленыя з мэтай пераадолець энергетычны крызіс, які працягваецца ў гэтай краіне.
Віцэ-прэзідэнт Арыстобула Істурыс удакладніў, што працоўнымі днямі застаюцца панядзелак і аўторак, а астатнія дні тыдня будуць выходнымі, пакуль крызіс не завяршыцца. Навучальня ўстановы будуць па-ранейшаму працаваць чатыры дні на тыдзень.
У пачатку красавіка прэзідэнт Нікалас Мадура падпісаў указ аб скарачэнні працоўнага тыдня ў краіне да чатырох дзён і заклікаў насельніцтва адказна ставіцца да выкарыстання электрапрыбораў, каб забяспечыць эканомію электрычнасці.
Улады краіны сцвярджаюць, што энергетычны крызіс адбыўся праз зацяжную засуху. Апазіцыя абвінавачвае ўлады ў няўменні кіраваць краінай, перадае ВВС.