У Веткаўскім раёне міліцыя сядзела ў засадзе каля аўтамабільнага моста

Пашкоджаны мост / t.me/uvdgomel
Пашкоджаны мост / t.me/uvdgomel

У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці зламыснікі разбіралі аўтамабільны мост праз раку Бесядзь недалёка ад аднайменнай адселенай вёскі. Металічныя канструкцыі яны здавалі на металалом. Зніклі восем металічных пліт, што зрабіла мост непрыдатным для выкарыстання, піша @uvdgomel.

Каб злавіць зламыснікаў, міліцыя арганізавала засаду. Уначы 7 кастрычніка былі затрыманыя два 28-гадовыя беспрацоўныя жыхары Веткі і Гомеля. Іх схапілі, калі яны ломам ламалі чарговую пліту на мосце. Раней у мужчын ужо былі праблемы з законам. Распачата крымінальная справа.

У Веткаўскім раёне міліцыя сядзела ў засадзе каля аўтамабільнага моста
t.me/uvdgomel
У Веткаўскім раёне міліцыя сядзела ў засадзе каля аўтамабільнага моста
t.me/uvdgomel

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі