У Віцебcкім раёне з’явілася статуя Леніна з коцікам (фота)
У Віцебскім раёне з’явілася нестандартная скульптура Леніна. Правадыр сусветнага пралетарыяту стаіць на пастаменце, паказваючы рукой шлях у светлую будучыню, а побач з правадыром змешчаны кот. Мясцовыя жыхары кажуць, што статуя ўжо стала славутасцю.
Статуя Леніна ўсталяваная непадалёк ад станцыі Лучэса, каля лесапаласы. Помнік трывала замацаваны ў зямлі і вандалы яго не чапаюць. Фота скульптуры даслалі TUT.by чытачы партала.
Журналісты знайшлі аўтара гэтай скульптурнай працы. Яго імя — Ігар Высоцкі, і ён жыве ў дачным пасёлку непадалёк ад станцыі. Ідэя помніка належыць яго сябру, старшыні садовага таварыства.
Праца над помнікам вялася каля месяца. Ён зроблены з бетону і пафарбаваны пад бронзу. Месцам “прапіскі” Леніна з коцікам стаў лес каля станцыі.