У Віцебскім раёне пад лёд праваліліся два рыбакі (фота)

У Віцебскім раёне пад лёд праваліліся два рыбакі (фота)

Віцебскім ратавальнікам 3 красавіка паступіла паведамленне, што на возеры Дуброўка каля вёскі Саўчанкі Віцебскага раёна тоне мужчына.

На месца здарэння былі накіраваныя работнікі вадалазна-ратавальнай службы, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. На месцы здарэння яны пабачылі, што ў палонцы за 30 метраў ад берага патануў мужчына, а побач у палонцы знаходзіцца другі.

Ратавальнікі здолелі выцягнуць на бераг 41-гадовага жыхара Віцебскага раёна і перадалі яго медыкам. Пасля агляду работнікі хуткай дапамогі шпіталізавалі яго ў Віцебскую абласную клінічная лякарню.

Акрамя таго, вадалазы дасталі з вады труп 40-гадовага мужчыны, жыхара Віцебскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі