У Віцебску невядомы паведаміў пра бомбы на 12 аб'ектах
У Віцебску невядомы паведаміў пра бомбы на 12 аб'ектах. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, інфармацыя пра небяспеку была перададзена ў панядзелак у аператыўна-дзяжурную службу МУС. Невядомы паведаміў пра выбуховыя прыстасаванні па электроннай пошце.
На месцы выехалі сапёры, якія праводзяць праверкі будынкаў і тэрыторый. Гэта і гандлёвыя цэнтры, і ўстановы адукацыі ў абласным цэнтры.
МУС нагадвае, што сёлета ўжо неаднаразова прыходзілі такія паведамленні, але кожны раз ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знаходзілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.