У Віцебску педагог падманула дзяцей на 52 млн рублёў, каб выплаціць крэдыты
Незвычайная справа распачата ў Віцебску у адносінах да педагога, кіраўніка мясцовага клуба інтэлектуальных гульняў. Жанчына штогод адпраўляла падлеткаў на адпачынак у Італію і Чэхію, але
тое, што збірала яна з кожнага на 10-15 еўра больш, чым каштуе пуцёўка,
высветлілася толькі цяпер.
Акрамя педагагічнай дзейнасці, 54-гадовая супрацоўніца цэнтра пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі мела прыватны бізнес.
На развіццё сваёй справы яна ўзяла крэдытаў, а калі прыйшла пара аддаваць, высветлілася, што няма чым.
Тады грошы, сабраныя з падлеткаў і іх бацькоў на чарговую паездку (адпачыць вырашылі 27 дзяцей і 8 дарослых), яна вырашыла пусціць на выплату крэдытаў.
Ёй удалося сабраць 52 мільёны рублёў!
Дзеянні жанчыны кваліфікаваныя як махлярства. Дарэчы, крэдыты на суму больш як сто мільёнаў яна ўзяла не толькі на сваё імя, але і на сваіх сваякоў, зрабіўшы ім фіктыўныя даведкі аб даходах.
Па гэтых даведках, амаль уся сям’я настаўніцы-прадпрымальніцы працавала ў... БРСМ.
Паводле крымінальнага кодэксу, жанчыне пагражае пакаранне ад трох да дванаццаці год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.