У Віцебску п’яны школьнік забіў бацьку

Пасварыўшыся з бацькам, 17-гадовы вучань адной з віцебскіх школ пырнуў яго нажом у жывот.

Параненага 39-гадовага мужчыну даставілі ў лякарню, але выратаваць яго ўрачы не змаглі. Падлетак затрыманы.

Дарэчы, ён ужо меў судзімасці за рабаўніцтва і хуліганства. Перш, чым пасварыцца з бацькам, разам з ім хлопец распіваў спіртное.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі