У Віцебску тралейбус з пасажырамі ўрэзаўся ў дарожны знак
Тралейбус у Віцебску
У Віцебску тралейбус з пасажырамі ўрэзаўся ў дарожны знак. Аварыя адбылася каля 9 раніцы ў пятніцу на праспекце Будаўнікоў. Як паведамляе віцебская ДАІ, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца тралейбуса пачаў сыходзіць ад сутыкнення з пешаходам, які пераходзіў дарогу (верагодна, на забараняльны сігнал святлафора), пасля чаго транспартны сродак і наехаў на дарожны знак.
У момант ДТЗ у тралейбусе знаходзілася каля дзясятка пасажыраў. На шчасце, у выніку аварыі ніхто не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.