У Віцебску ў аварыю трапіла маршрутка, траіх пасажыраў завезлі ў бальніцу

На месцы аварыі / vk.com/vitebsk__jai
На месцы аварыі / vk.com/vitebsk__jai

11 траўня каля 13:30 у Віцебску ў аварыю трапіла маршрутка, траіх пасажыраў завезлі ў бальніцу. Як паведамляе прэс-служба віцебскай ДАІ, з мікрааўтобусам Mercedes сутыкнуўся аўтамабіль Nissan, які ехаў у спадарожным накірунку. У нейкі момант у выніку разгерметызацыі кола 57-гадовая вадзіцель страціла кіраванне. Ад удару легкавік адкінула на тратуар.

Медыкі забралі з месца аварыі траіх пасажыраў маршруткі для абследавання.

Улады вельмі пільна сочаць за здарэннямі з маршруткамі пасля жахлівай аварыі, якая здарылася каля Смалявічаў 20 лютага сёлета. Тады мікрааўтобус з пасажырам улабавую сутыкнуўся з гружаным МАЗам. На месцы аварыі загінулі 11 чалавек, яшчэ два памерлі пазней у лякарнях.

У Віцебску ў аварыю трапіла маршрутка, траіх пасажыраў завезлі ў бальніцу
vk.com/vitebsk__jai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі