У Віцебску ў копанцы ўтапіўся маленькі хлопчык (фота)

У Віцебску ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў раёне 1-й Бітэлеўскай вуліцы згубілася дзіця. Бацькі не змаглі яго знайсці і выказалі меркаванне, што хлопчык мог патануць у вадаёмах ля прыватных дамоў.

Як паведамляе сайт МНС, ратавальнікі з з выкарыстаннем вадалазнага касцюма і рыштунку абследавалі копанку на суседнім падворку. З вадаёма глыбінёй 2 м яны дасталі патанулае дзіця.

Выявілася, што пакуль мама сышла, пяцігадовы хлопчык заставаўся з бабуляй. Акалічнасці здарэння высвятляюцца. Суседзі характарызуюць сям'ю станоўча.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі