У Віцебску знайшлі абгарэлы труп мужчыны

Увечары 18 сакавіка ў Віцебску выявілі абгарэлы труп мужчыны. Паведамленне пра гэта атрымалі мясцовыя ратавальнікі, перадае БЕЛТА. Цела знайшлі на выпаленым участку зямлі каля дома 149 па вуліцы Карла Маркса.

Меркаванай прычынай пажару называюць неасцярожнасць пры выпальванні сухой расліннасці.

Ратавальнікі кажуць, што ў Беларусі ад выпальвання сухой травы за суткі загінулі пяць чалавек.

Фота — cit.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі