У Вілейскім раёне п'яны кіроўца на пагрузчыку чысціў снег і наехаў на малакавоз

На месцы здарэння

На месцы здарэння / peramoga.by

У Вілейскім раёне п'яны кіроўца на пагрузчыку "Амкадор" чысціў снег і наехаў на малакавоз "МАЗ". Як піша газета "Шлях перамогі", здарэнне адбылося ў нядзелю ў 13:30 на тэрыторыі фермы "Дабровічы" Людвіноўскага сельсавета. ДТЗ кіроўца ўчыніў, калі пагрузчык рухаўся заднім ходам. Транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні, ніхто з людзей не пацярпеў.

Падчас разбіральніцтва высветлілася, што кіроўца пагрузчыка быў у стане алкагольнага ап'янення — 3,6 праміле. Парушальніку пагражае вялізны штраф (да 7400 рублёў) і пазбаўленне права кіравання аўтамабілем тэрмінам на 5 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі